Дзень роднай мовы
21.02.2024Сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацць сваю мову, не шануе яе.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
Свята не абыйшло і наш дзіцячы сад. “Родная мова, цудоўная мова!”- пад такім дэвізам 21 лютага 2024 года прайшоў Дзень беларускай мовы ў нашай установе дашкольнай адукацыі, дзе выхавацелі з дзецьмі размаўлялі паміж сабой па-беларуску і прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах.
У фае дзіцячага сада была арганізавана акцыя “Размаўляй са мной на беларускай мове”, дзе вельмі прыемна было назіраць, як з самай раніцы дзеці віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку і бацькам. За прывітанне і падзяку на роднай мове кожны атрымліваў цукерку.
Выхаванцы старэйшай групы “Калабок” разам з выхавальнікам Валянцінай Іванаўнай ігралі ў дыдактычную гульню па прынцыпу “Перакладчык”.
Выхавальнік групы “Званочак” Таццяна Аляксандраўна прапанавала дзецям здзейсніць подарожжа па нашай краіне праз гульню-занятак “Наша краіна”.
Выхавальнікамі групы “Казка” з дапамогай выхавацеля Ірынай Аляксандраўнай быў створаны калаж “Мой родны горад”, дзе дзеці бліжэй пазнаёміліся з славутасцямі нашага горада.
Дзеці сярэдняй групы “Бярозка” разам з выхавальнікам Аленай Аляксееўнай наведаліся ў госці да гаспадыні Алесі, якая запрасіла іх ў сваю хатку і пазнаёміла з азбукай беларускага арнаменту, падаравала паветранныя шарыкі з элементамі беларускага арнаменту.
Затым прапанавала дзецям вярнуцца ў групу і упрыгожыць сілуэты беларускага адзення знаёмымі элементамі.
У групе “Рабінка” Зоя Васільеўна прадоўжыла знаёмства з беларускім арнаментам, выхаванцы з вялікай цікавасцю і захапленнем упрыгожвалі кашулі арнаментам
пасля чаго выхавацель прапнавала дзецям дыдактычную гульню “Дапоўні малюнак”.
У малодшай групе “Кропелька” была арганізавана акцыя “Чытаем і расказваем беларускія народныя казкі”, створаны чытацкі салон “Смак роднай мовы”
дзе дзеці і іх бацькі могуць пазнаёміцца з дзіцячымі творамі на беларускай мове, узяць іх дадому каб прачытаць разам.
У групе “Рамонак” выхавльнік Валянціна Іванаўна арганізавала акцыю “Рускай мове дай разгрузку-гавары па беларуску”, дзе бацькам былі прапанаваны буклеты і лістоўкі, якія парадзілі паразмаўляць на роднай мове.
З выхавальнікамі діцячага сада наместнікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Святланай Уладзімірўнай быў арганізаваны турнір “Знатакі роднай мовы” дзе маладыя педагогі дружна разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні, дэманструючы добрае веданне беларускай мовы.
Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе – павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе – значыць, не ўсё яшчэ страчана. Дык давайце ж будзем размаўляць па-беларуску! І не толькі 21 лютага, а заўжды!